Даставайце парасоны

Дажджлівае і ветранае надвор’е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі беларускія сіноптыкі.
У сераду атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Тэмпература паветра днём складзе 9-15 градусаў цяпла.
У чацвер і пятніцу, 5-6 кастрычніка, чакаецца сырое і ветранае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе  5-11 вышэй за нуль, днём – 8-14 градусаў цяпла.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *