З папраўкай на градус

Летась на Брэстчыне ацяпляльны сезон пачаўся 7 кастрычніка. Сёлета крыху раней цяпло прыйшло ў дзіцячыя садкі, школы, установы аховы здароўя.  Па распараджэнні старшыні райвыканкама ў мінулую сераду пачалася падача цяпла ва ўстановы адукацыі і медыцыны.

Як і паўсюдна па краіне, на Ляхавіччыне падключэнне спажыўцоў да цеплакрыніц адбываецца  ў некалькі этапаў. Хутка батарэі пацяплеюць і ў  гасцініцы, інтэрнатах, потым – у  адміністрацыйных будынках, у апошнюю  чаргу – на прамысловых аб’ектах.
А ў кватэрах ляхавічан у чацвер  слупок пакаёвага тэрмометра павольна  падымаўся ўверх – пачалося ацяпленне жыллёвага фонду.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч,  калі дзённыя тэмпературы вулічнага паветра будуць вышэй за 10 градусаў, то для забеспячэння рацыянальнага расходу паліва будзе прымяняцца рэжым прапальвання.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *