Бульбяная СКАРБонка. Сёлета Ляхавіцкі раён – лідар на Брэстчыне па ўраджайнасці бульбы

Сёлета Ляхавіцкі раён – лідар на Брэстчыне па ўраджайнасці бульбы: у нас 455 цэнтнераў з гектара (летась было 301) пры сярэднім абласным паказчыку – 319. Тон, бясспрэчна, задае СВК «Ляхавіцкі», дзе з кожнага гектара  атрымліваюць па 538 цэнтнераў другога хлеба!
Найбольш шчодрыя сарты «арызона» і «скарб», расказаў старшыня «Ляхавіцкага» Іван Вітко.  Менавіта ў названай гаспадарцы адведзены самыя вялікія ў раёне  плошчы пад гэту культуру – 105 гектараў.  Спачатку спраўляліся ўласнымі сіламі, потым пазвалі на дапамогу гараджан.  Накапана ўжо больш за 4 тысячы тон. Асноўная частка бульбы пасля  пераборкі і сартавання адпраўляецца ў бульбасховішча, яшчэ  частка ідзе на продаж (ужо рэалізавана 500 тон). Гандлявалі і на першым восеньскім кірмашы ў райцэнтры. Яшчэ некалькі дзён – і «Ляхавіцкі» справіць дакопкі.
ААТ «Жарабковічы» на другім месцы і па  бульбяных плошчах (101 гектар), і  па ўраджайнасці (445 цэнтнераў з гектара). На ўборцы другога хлеба, якую плануюць завяршыць да 15 кастрычніка, заняты два камбайны.  Бульбасховішча ўмяшчальнасцю 3 тысячы тон амаль запоўнена.
А вось у райаграсэрвісе ўраджайнасць бульбы – усяго 195 цэнтнераў з гектара, убрана  25 гектараў з 50 пасаджаных.  Пры такіх тэмпах уборка можа зацягнуцца яшчэ на месяц.
Увогуле ў сельгаспрадпрыемствах раёна па стане на 6 кастрычніка ўбраны 181 гектар і накапана 8221 тона бульбы.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *