Рыфмы жыцця

У мінулую пятніцу на літаратурнай карце раёна з’явілася яшчэ адна кропка. У вершаваныя радкі мясцовая паэтка Надзея Драчынская ўклала ўсё, што адчувала, пра што турбавалася і «хварэла» душой, з чым сутыкалася і змагалася. За кожным вершам свая гісторыя, што натхніла на напісанне. Выпадковая размова былых таварышаў, што служылі ў гарачых кропках, – аснова верша «Афганистан». «Мая Адахаўшчына» – прызнанне ў любві да роднай вёскі, вершы «Мои мечты», «Юные мои коллеги» яна прысвяціла сваім калегам-бібліятэкарам. У радках «Спасибо» – словы падзякі ўрачам-кардыёлагам, якія штодня змагаюцца за чалавечае жыццё. Дарэчы, апошні быў зачытаны на  ўрачэбнай канферэнцыі і адзначаны падзячным пісьмом галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога кардыялагічнага дыспансера.
Творчая сустрэча, прымеркаваная да Дня пажылых людзей і свята работнікаў культуры, сабрала тых, хто прысвяціў жыццё рабоце ў бібліятэчных залах, дамах культуры і клубах,  школах мастацтваў, кінатэатрах.
У літаратурнай гасцёўні купалаўкі, у атмасферы ўтульнасці і спакою прай-шла прэзентацыя зборніка «Ты года не считай никогда…». Яе аўтар шмат гадоў працавала бібліятэкарам у Адахаўшчыне, а сёння актыўна дапамагае перасоўным бібліятэкам (ужо два гады яна грамадскі бібліятэкар і выдае кнігі жыха-рам вёскі). І назва зборніка, які падрыхтавалі і выдалі ў адзінкавым экзэмпляры супрацоўнікі бібліятэкі і падарылі Надзеі Канстанцінаўне, нагадвае ўсім: жыць тут і цяпер, атрымліваць асалоду ад кожнага дня.
Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму цёплай, душэўнай: ад успамінаў пра працоўныя будні, былых калег, цяжкасці і перамогі, вельмі асабістых гісторый да абмеркавання сённяшніх спраў – пагаварылі, здаецца, пра ўсё.
А музычнае віншаванне ад дырэктара Русінавіцкага СДК Людмілы Сідорскай і былой загадчыцы Падбароччанскага клуба Валянціны Маслоўскай узмацніла святочны настрой.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *