Факт-экспрэс-навіны

  • · З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у якаснае выкананне дзяржаўнага бюджэту і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Анатолій ЖАБІК.
  • · ПЛЮС 5 ПРАЦЭНТАЎ. Нацыянальны банк Беларусі з 12 снежня 2011 года павышае стаўку рэфінансавання. Яе памер   павялічваецца на 5 працэнтных пунктаў — з 40 працэнтаў да 45 працэнтаў.
  • · КУПЮРЫ. Купюру Br200 тыс. плануецца выпусціць у Беларусі ў I квартале 2012 года. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацбанка На-дзея Ермакова.

Акрамя ўводу ў абарачэнне новай купюры Нацбанк Беларусі мае намер вывесці з абарачэння разліковыя білеты наміналам Br10 і Br20, паколькі на іх абслугоўванне трацяцца значныя сродкі.

  • · МАРШРУТЫ ВЫХАДНОГА ДНЯ. Як расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, сёння і заўтра з 10 гадзін у ГДК праходзяць чарговыя этапы раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці і аматарскай творчасці. У суботу свае праграмы прадстаўляюць самадзейныя артысты з Ураджайнай, Каранеўшчыны, Адахаўшчыны, Дарава, Конек, Свяціцы. А ў нядзелю на сцэну выйдуць таленты з гарадскіх школ і гімназіі, школы мастацтваў, цэнтра дадатковай адукацыі, агракаледжа, Жарабковічаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *