Кастрычніцкая генеральная. У Ляхавічах аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні

Сапраўдная восень сёлета доўга адкладвала свой прыход, але нарэшце ўсё ж прыйшла. Упрыгожыла дрэвы жоўтым, аранжавым і чырвоным. Усімі даступнымі спосабамі нагадала пра хуткую зіму. А яшчэ выставіла напаказ тое, што летам не так кідалася ў вочы. Цяпер навідавоку ўсё недакошанае, непрыбранае, недаробленае. Самы час пастарацца, каб гэта «прыгажосць» не засталася зімаваць.
На Ляхавіччыне па рашэнні райвыканкама ў кастрычніку аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні. Далучыцца да яго – справа гонару не толькі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, але і насельніцтва. А прыкласці намаганні сапраўды ёсць дзе: чысціню чакаюць вуліцы і паркі, прыдамавыя тэрыторыі, двары шматкватэрнікаў, падвальныя памяшканні і многае іншае.
Зробім гэта для сябе!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *