Бурачная эпапея «Жарабковіч». На палетках Ляхавіцкага раёна працягваецца ўборачная кампанія

На палетках  раёна працягваецца ўборачная кампанія. У гаспадарках капаюць цукровыя буракі і бульбу, убіраюць кукурузу на зерне і на сілас.  Адначасова аграрыі праводзяць уздым зябліва і хімпраполку азімых зерневых
На рахунку жарабковіцкіх уборшчыкаў салодкага караняплода пад 4 дзясяткі працоўных сутак. Стартавалі з уборкай на фінішы першага тыдня каляндарнай восені. Гэта быў так званы ранні тэрмін. Ва ўмовах «намінальнасці», звычайнасці ў аплаце нарыхтаванай прадукцыі для буракаводаў ён эканамічна малацікавы, паколькі плод не завяршыў яшчэ набор і масы, і цукрыстасці. У адрозненне ад пільна зацікаўленых у гэтым перапрацоўшчыкаў: з мэтай выраўняць баланс інтарэсаў апошнія прапаноўваюць фінансавыя бонусы. За «раннія» буракі гаспадаркі даатрымліваюць даплату.

За больш як месяц уборачных клопатаў жарабковіцкі салодкі палетак звузіўся на 70 працэнтаў. На мінулы панядзелак з 900 першапачатковых гектараў пад бацвіннем заставалася каля 250. З кожнага гектара ў сярэднім здабываецца 520 цэнтнераў.

Нямецкі «ХОЛМЕР» не ведае адпачынку – не пакідаючы баразны, працуе і ўдзень, і ўначы. Перапынкі толькі на час запраўкі гаручым, на правядзенне штодзённага тэхнічнага абслугоўвання, у выпадку ўзнікнення такой аказіі, на правядзенне рамонтных работ. Што, як паведаміў у гутарцы машыніст камбайна Віктар Клемяня (на здымку), адбываецца нячаста і па дробязях.
Трываласць апошняй важны, але не галоўны ў тым складнік. На вяршыні любога поспеху вы заўсёды ўбачыце надзейнасць характару чалавека, яго прафесіяналізм, адносіны да выбранай справы. Усе гэтыя эпітэты – штрыхі з характарыстыкі Віктара, вытворчая змена якога была ў той дзень, ды і кожнага з трох машыністаў буракаўборачнага камбайна з ААТ «Жарабковічы».
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *