Куршынавіцкі рэцыдыў

Выкарыстана ілюстрацыя

Разбітае акно, пашкоджаная металічная рашотка – такую карціну раніцай 4 каст-рычніка ўбачыла  прадавец магазіна «Родны кут» у вёсцы Куршынавічы.  Яна адразу патэлефанавала ў РАУС.  На месца здарэння  выехала следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта, РАУС, дэпартамента аховы са службовай сабакай.

Крадзеж раскрыты па гарачых слядах. Злачынства ўчынілі раней судзімыя таксама за крадзеж мясцовыя жыхары 1965 і 1978 гадоў нараджэння.  Ноччу яны залезлі ў не абсталяваны сігналізацыяй магазін, укралі спіртныя напіткі,  цыгарэты, прадукты харчавання, адзенне – усяго на суму больш за 300 рублёў.  Падазроныя, у якіх знойдзена і канфіскавана частка ўкрадзенага, затрыманы і адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання.
Ляхавіцкі РАСК па гэтым факце ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2  артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.
Дарэчы, адзін з абвінавачваных толькі  сёлета ў жніўні вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе  на працягу 3 гадоў адбываў пакаранне за шэраг злачынстваў, у тым ліку крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцей…  з гэтага самага магазіна райпо ў Куршынавічах.  Цяпер абодвум злодзеям пагражае максімальнае пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, – пазбаўленне волі  тэрмінам да 4 гадоў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *