Навязлівы «сэрвіс»

У апошні час пачасціліся звароты грамадзян аб аказанні дапамогі ў абароне правоў спажыўцоў у сувязі з навязваннем прыватнымі прадпрымальніцкімі структурамі дарагіх тавараў, работ ці паслуг.

Гэтыя паслугі навязваюцца пераважна пенсіянерам. Пад выглядам камунальных службаў да брастчан і жыхароў іншых населеных пунктаў вобласці, абяцаючы якаснае і таннае абслугоўванне, прыходзяць прадаўцы фільтраў для вады, прадстаўнікі кампаній, якія абслугоўваюць пластыкавыя вокны, ванны і сантэхніку, дзверы.
Алгарытм дзеянняў ва ўсіх выпадках ідэнтычны.
На ваш дамашні тэлефон (звоняць на гарадскія тэлефоны, каб не было магчымасці  адсачыць  зваротны нумар) паступае званок без прадстаўлення ці назваўшыся падрадчыкам «Брэстэнерга», ЖКГ і г.д., прыемны голас аператара зараней падрыхтаваным тэкстам распытвае гаспадароў пра тое, як доўга яны пражываюць у гэтым жылым памяшканні, ці мянялі электрычныя «аўтаматы», ці абслугоўвалі пластыкавыя вокны. Далей паведамляецца пра тое, што ўказаныя элементы знаходзяцца ў дрэнным стане і іх неабходна тэрмінова замяніць. Навязваецца правядзенне бясплатнага абследавання ў самы бліжэйшы час.
Потым да вас прыходзяць супрацоўнікі гэтай фірмы для правядзення абследавання стану электрасетак і ТА электрычных разетак і шчытка   (пластыкавых вокнаў). Для пераканаўчасці дэманструюцца вымяральныя прыборы. Указваюць на дрэнны стан электраправодкі, разетак і «аўтаматаў» (ушчыльняльных элементаў пластыкавых вокнаў) і пачынаюць з вашай маўклівай згоды мяняць элементы ў шчытку на лесвічнай пляцоўцы. Могуць прапанаваць і электрычныя разеткі замяніць (зрабіць рэгуліроўку аконнай фурнітуры, яе змазку і г.д.). У працэсе работы вам выдаецца інфармацыя пра кошт дэталяў, ТА разетак і шчытка і г.д., паведамляецца памер персанальнай скідкі для вас, магчымасць растэрміноўкі плацяжу на некалькі месяцаў і прапануецца пакінуць задатак (звычайна ад 10 да 20 рублёў). Увесь гэты час вы лічыце гэтых людзей прадстаўнікамі Брэст-энерга (ЖЭСа, ЖКГ, таварыства ўласнікаў, прадстаўнікоў фірмы, якая ўстанавіла вокны і г.д.).
Пасля пачынаецца афармленне дакументаў. А калі  прадстаўнікі фірмы пайшлі,  вы перачытваеце выдадзены дагавор. Выяўляеце, што гэта не прадстаўнікі энергазабеспячальнай арганізацыі, а фірма «А», і кошт аказанай паслугі складае каля 150 рублёў, а аплаціць яе вы павінны на працягу некалькіх дзён (месяца). Па ўказаным у дагаворы тэлефонным нумары звычайна адказвае аўтаадказчык.
Ва ўсіх выпадках за аказаную паслугу прапануюць заплаціць сімвалічную суму (10-20 рублёў). Але згодна падпісанага дагавора на абслугоўванне, канчатковая сума намнога большая.
Для паўнаты карціны ўдакладнім, што комплекс паслуг аказваюць усе ЖЭСы. Для правядзення данай работы можна звярнуцца ў арганізацыю, якая абслугоўвае жылы дом.
Па такой жа схеме працуюць фірмы, якія прапаноўваюць дарагія цудадзейныя фільтры для вады, бялізну, вусцілкі для абутку, посуд і інш.   Як правіла, супрацоўнікі такіх фірмаў дзейнічаюць у рамках прававога поля і прыцягнуць іх да адказнасці не заўсёды ўяўляецца магчымым.
Што рабіць, калі вам патэлефанавалі прадстаўнікі такой фірмы?
Самы просты спосаб – не пускаць махляроў у свае дамы і кватэры. Работнікі ЖКГ і іншых камунальных службаў прыйдуць да вас па вашым выкліку.
Што б ні навязвалі вам, не падпісвайце ніякіх дакументаў, хаця на гэтым, верагодна, будуць настойваць адразу, спасылаючыся на страту скідкі, тэрміны дзеяння акцыі і г.д. Вазьміце дзень-два на прыняцце рашэння. І вось чаму. Прывядзём фразу з аднаго паступіўшага звароту: «Прашу аказаць дапамогу ў абароне маіх правоў як спажыўца ў адпаведнасці з Законам аб абароне правоў спажыўца, таму што гэтыя паслугі былі мне навязаны падманным шляхам,  а дагавор і іншыя дакументы былі падпісаны пад псіхалагічным націскам».
Уважліва чытайце дагаворы, перш чым падпісваць! Ставячы свой подпіс у дагаворы, вы пагадняецеся з усімі яго ўмовамі і цэнамі на паслугі і тавары.
Звяртаем увагу, што за кансультацыяй і дапамогай па пытаннях абароны правоў спажыўцоў вы можаце звярнуцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы
жыхарства (здзяйснення пакупкі) – гар(рай)выканкамы, галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама; у грамадскія аб’яднанні спажыўцоў, якія бясплатна даюць кансультацыю па пытаннях абароны правоў спажыўцоў.
Калі канфліктная сітуацыя не вырашана ў дасудовым парадку, за абаронай сваіх правоў, кампенсацыяй у поўным аб’ёме страты, шкоды, прычыненых у выніку недахопаў тавару (работы, паслугі), у тым ліку за кампенсацыяй маральнай шкоды, трэба звярнуцца з іскавай заявай у суд па месцы жыхарства ці знаходжання істца ці адказчыка.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, спажыўцы вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны па ісках, звязаных з парушэннем іх правоў, прадугледжаных заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.
Папярэдзьце сваіх родных і блізкіх. І добрых вам пакупак!
Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама.

One thought on “Навязлівы «сэрвіс»

  • 12/10/2017 в 09:42
    Permalink

    Заморочат голову так своими чудесными товарами, что люди не знают как от них отвязаться. Взрослым детям надо окружать заботой родителей и знать их проблемы, чтобы такие пройдохи не обманывали их

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *