Няхай печка грэе, а не гарыць

З надыходам халоднага восеньскага надвор’я пачынаецца ацяп-ляльны сезон. Жыльцы прыватнага сектара абавязаны сачыць за спраўнасцю печаў і іншых цеплагенерыруючых агрэгатаў. Ляхавіцкі РАНС нагадвае: каб засцерагчыся ад вогненнай небяспекі, дастаткова прытрымлівацца простых правілаў.
У месцах, дзе згаральныя канструкцыі будынкаў прымыкаюць да дымаходаў і печаў, павінна быць супрацьпажарнае прыстасаванне з цэглы.
Калі падлога перад  топкавай дзверцай драўляная, прыбіце на яе металічны ліст памерам не менш за 50х70 см, які прымыкае доўгім бокам да печы.
Каб пазбегнуць загарання сажы ў  дымаходах, своечасова рабіце іх ачыстку.
На гарышчы забараняецца захоўваць  узгаральныя матэрыялы.
Ні ў якім разе нельга пакідаць падпаленую печ  без нагляду, даручаць нагляд  дзецям.
Вельмі небяспечна распальваць печ з дапамогай лёгкаўзгаральных вадкасцяў.
Попел і вуглі, якія выграбаюцца з печы, трэба  ссыпаць у незгаральны посуд з накрыўкай, устаноўлены на незгаральнай падстаўцы, ці ў спецыяльную яму, размешчаную не бліжэй за 15 метраў ад  збудаванняў.
Таксама нельга сушыць і складзіраваць  на печах і на адлегласці меншай за 1,25 м ад топкавых адтулін паліва, адзенне
і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы.
Нярэдка прычынай пажараў становіцца парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрычных абагравальнікаў. У першую чаргу трэба азнаёміцца з інструкцыяй.
Не пакідайце абагравальнік без нагляду, стаўце яго на незгаральнай паверхні далей ад мэблі, занавесак. Перыядычна ачышчайце прыбор ад пылу, не выкарыстоўвайце яго для сушкі бялізны.
Не рамантуйце самастойна  сапсаваны абагравальнік. Сачыце за тым, каб вілкі і разеткі не награваліся – гэта першая прыкмета няспраўнасці электрапрыбора ці перагрузкі сеткі.
У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый неадкладна паведамляйце ў пажарную службу па тэлефонах 101 ці 112.
Марына КАСАКОВІЧ, спецыяліст групы
прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *