Не пусціце ў дом злодзея

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці павялічылася колькасць крадзяжоў асабістай маёмасці і махлярскіх дзеянняў. Асобы цыганскай знешнасці пад выглядам варажбы, зняцця сурокаў, рэалізацыі рэчаў, а таксама пад выглядам работнікаў сацыяльных і камунальных службаў учыняюць супрацьпраўныя дзеянні. Каб не папоўніць спіс пацярпелых ад іх злачынных дзеянняў, варта прытрымлівацца рэкамендацый аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.
Не трэба весціся на спакусу даведацца пра сваю будучыню ад навязлівай варажбіткі, не пагадняцца на прапанову па зняцці сурокаў. Гэтым вы захаваеце не толькі нервы, але і грошы, і ювелірныя ўпрыгажэнні.
Запрашаць у дом незнаёмых асоб – не лепшая справа. Яны выдатна ведаюць пра месцы, дзе могуць захоўвацца  грошы і іншыя каштоўнасці. Ключ пад  дыванком – ідэальная ўмова для кватэрнага крадзяжу.  Стасункі з асобамі цыганскай знешнасці да дабра не прывядуць: некаторыя з іх валодаюць дарам пераканання, а часам і  гіпнозам. Пры  размове з імі нельга перадаваць у іх рукі свае рэчы, каштоўнасці і грошы.
Гэта падман, што яны дапамогуць вярнуць здароўе і пазбавіцца ад  жыццёвых непрыемнасцяў.
Калі вы сталі сведкамі супрацьпраўнай дзейнасці такіх асоб ці мяркуеце пра магчымасць учынення імі злачынства, запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля, на якім яны прыехалі, і неадкладна паведаміце ў міліцыю: у дзяжурную часць Ляхавіцкага РАУС па тэл. 2-48-37, 102 ці вашаму ўчастковаму інспектару.
Магчыма, менавіта ваш званок папярэдзіць учыненне новага злачынства.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
в.а. начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *