У Ляхавічах прайшоў цыкл мерапрыемстваў у гонар 70-годдза раёна

Цыкл мерапрыемстваў у гонар 70-годдзя раёна арганізавалі работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі. Адно з іх, што выклікала найбольшую цікавасць рабят, – “Гартаючы памяці старонкі”, якое прысвячалася гісторыі родных Ляхавіч. Завочнае падарожжа для вучняў 5-7 класаў СШ №2 падрыхтаваў бібліятэкар Міхаіл Лучыц. Ён расказаў рабятам пра гістарычныя і прыродныя помнікі і пра людзей, якія праславілі Ляхавіччыну. Бліц-віктарына, праведзеная пасля завочнай экскурсіі, паказала, што рабяты цікавяцца гісторыяй свайго горада і раёна.

Ніна ЮРУЦЬ, намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *