У кветках шчасце

Прыгажосцю прыроды Алена захаплялася заўсёды. Любая расліна, вырашчаная сваімі рукамі, здаецца ёй цудам, асабліва кветкі. Дарэчы, Алена Чаранкевіч  працуе аграномам па ахове раслін. Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. Па размеркаванні трапіла на Ляхавіччыну, і вось ужо яна — намеснік начальніка раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Сёлета нават заслужыла права на раённы статус «Лепшы па прафесіі». Пад кантролем  службы пасевы сельскагаспадарчых культур у сельгаспрадпрыемствах раёна, выяўленне шкоднікаў, рэкамендацыі па ахове. Так коратка можна   апісаць работу калектыву інспекцыі, у тым ліку і Алены Чаранкевіч.

Пад пільным наглядам спецыялістаў сады, лугі, насенны матэрыял, — усё, што вясной прарастае, расцвітае, дае ўраджай і прыносіць эстэтычнае задавальненне.

І дома ў Алены кветкавы рай. Кветкі з вясны да восені буяюць рознакаляровымі фарбамі, радуюць гаспадыню, якая лічыць, што вырасціць такую прыгажосць — гэта таксама кавалачак шчасця…

2 thoughts on “У кветках шчасце

  • 18/12/2011 в 09:23
    Permalink

    что с фото…?

  • 24/12/2011 в 12:27
    Permalink

    а что с ним?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *