Аварыйная нядзеля ў Ляхавічах

У мінулую нядзелю вечарам у  нашым раёне здарыліся 2 дарожна-транспартныя здарэнні.
На вуліцы Леніна ў райцэнтры аўтамабіль наехаў на пешахода, калі той ішоў па нерэгулюемым  пешаходным  пераходзе.  Як паказаў медагляд, вадзіцель быў цвярозы, а вось другі ўдзельнік  дарожнага руху – у стане алкагольнага ап’янення. Для аказання медыцынскай дапамогі ён быў дастаўлены ў райбальніцу, адкуль хутка адпушчаны дадому.
Недалёка ад аграгарадка Русінавічы пры сустрэчным раз’ездзе дзвюх машын  пацярпеў веласіпедыст – трапіў у  нябачную зону і аказаўся на капоце  аўтамабіля. Можна сказаць, мужчына нарадзіўся ў кашулі – бачных цялесных пашкоджанняў не атрымаў, але медыкі палічылі неабходным паназіраць за станам яго здароўя у стацыянарных умовах. Рамонт спатрэбіцца і  аўтамабілю, і веласіпеду.
Па абодвух фактах  ДТЗ вядзецца праверка.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.
Фота з сайта gaibrest.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *