Нелегал па-за законам

Напрыканцы верасня на тэрыторыі раёна прайшоў асноўны этап  спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Нелегал», у якім  былі задзейнічаны асабісты склад РАУС, супрацоўнікі Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы і Баранавіцкага міжраённага аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці.
Усяго на тэрыторыі раёна праверана 80 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія атрымалі    дазвол на пастаяннае ці часовае пражыванне ў Беларусі.
Складзена 6 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Парушальнікамі сталі і нашы суайчыннікі, і грамадзяне Украіны, Узбекістана, Бельгіі.
Дэпартаваны грамадзянін Рэспублікі Узбекістан, які ажыццяўляў працоўную дзейнасць без спецыяльнага дазволу.
За незаконнае прадастаўленне іншаземцам жылля прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 2 нашы землякі і грамадзянін Украіны, які  пастаянна пражывае ў нашай краіне.
Юрый ДЗЯМІД,
в. а. начальніка АГіМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *