Слова пра маму. Шаноўныя зямлячкі – дарагія мамы і бабулі!

Прыміце  самыя шчырыя віншаванні з Днём маці!
Спрадвеку жанчына акружана высокім арэолам мацярынства. Са слова  «мама» мы вучымся гаварыць і асэнсоўваць сваё прызначэнне ў свеце. У гэтым слове – любоў і надзея, сіла і натхненне, у ім святло, цяпло і  пяшчота.
Гэты святочны дзень – даніна глыбокай павагі і любві да самага галоўнага чалавека ў жыцці кожнага, прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны-маці ў развіцці грамадства. З мацярынскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце. Вернае мацярынскае сэрца служыць чалавеку надзейнай апорай на працягу ўсяго жыцця.
Мама дорыць жыццё і бескарысліва аддае дзецям усе свае сілы, клопат, ласку і пяшчоту. Пра яе ўспамінаем у самыя светлыя і радасныя імгненні, да яе звяртаемся за падтрымкай у цяжкія мінуты.
Нізкі вам паклон  і самыя шчырыя словы ўдзячнасці, дарагія мамы і бабулі! Міру вам і дабра, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя! Няхай дзеці, якім вы аддаяце свае любоў і клопат, вас заўсёды радуюць.
Раённы выканаўчы камітэт.                                                   Раённы  Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *