Самы галоўны чалавек. Няхай свяціцца імя тваё, Мама

У самым цэнтры кастрычніка гэтая шчымлівая дата. Дзень маці супадае з вялікім  праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Божая Маці і зямная жанчына. Узвышанае і зямное. Непарушная сувязь. Глыбокая еднасць. Абсалютная любоў у часе і ў прасторы. І, мусіць, нават па-за іх межамі. Ваш дзень, дарагія мамы. Наш дзень, дарагія мамы. І няхай самая галоўная, самая высокая з усіх – Божая Маці – сваім пакровам захіляе людскі род ад бед і нястач, ад цёмных думак і нягожых спраў, ад злога вока і хвароб. Няхай падкажа і навучыць, калі хтосьці здарожыўся на жыццёвым шляху, мудрасці, дараванню, веры, надзеі, любві.
У кожнай маме ўвасоблена святасць памкненняў, бязмежнасць пяшчоты і мудрасці, найвялікшая самаахвярнасць у імя дзяцей сваіх. Яны самыя ласкавыя і самыя справядлівыя, строгія і патрабавальныя, усёдаравальныя і нястомныя…
З першага імгнення, калі жанчына адчула зароджанае ў ёй жыццё, яна ўжо мама. І потым увесь свой зямны шлях найтрывалейшая сувязь паміж ёю і дзіцем, нават калі сын ці дачка  становяцца дарослымі і таксама ўжо бацькі, гэта сувязь на нейкім метафізічным узроўні. І няма такіх законаў у навуках, каб яе растлумачыць. Адказ адзін: мацярынская любоў робіць сэрца   суперчулым.
Маладыя мамы, мамы дарослых дзяцей і бабулі, і прабабулі трымаюць у сваіх напрацаваных далонях ключ да шчасця ўсяго чалавецтва, бо яно складаецца з асобных лёсаў. У кожным з гэтых лёсаў ёсць самы галоўны чалавек – тая, што падарыла жыццё. Маміны рукі не бываюць старымі, іх не псуюць маршчынкі – маміны рукі суцішаць любы боль. Няхай у родных вачах, калі і заблішчыць слязінка, то толькі па шчаслівай прычыне.
Няхай заўсёды будзе мама.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і Маргарыты КУХТА.

Бабулі Таццяна Казуля і Святлана Фірусь з унукамі Глебам і Ягорам.

Мама траіх дзяцей, матушка Святлана, прыгожая жанчына, вельмі светлы чалавек – гэта пра нашу зямлячку Святлану Жытко.

Нястомная працаўніца, шчаслівая маці траіх дзяцей, дырэктар КСУП «Востраў-Агра» Тамара Церах.

Мама і дачка: Юлія і Кіра Коктышы

One thought on “Самы галоўны чалавек. Няхай свяціцца імя тваё, Мама

  • 16/10/2017 в 22:31
    Permalink

    Какие ж наши мамы, дорогие бабули красавицы и умницы! Пусть всегда будут счастливы и здоровы наши дети. Для родителей это высшая награда. Красиво и очень точно замечено: «…мацярынская любоў робіць сэрца суперчулым».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *