Куды паляцелі арэлі?

Прыгожа і ўтульна. Такая характарыстыка да твару і гораду, і вёсцы, і домаўладанню. Каб яе заслужыць, завіхаемся, прыбіраем, уладкоўваем. Толькі часта атрымліваецца, што тыя, хто з натхненнем стварае, аказваюцца пацярпелымі ад тых, хто нішчыць зробленае.

Ад арэляў каля дома 37 па ляхавіцкай вуліцы Інтэрнацыя-нальнай засталіся толькі   апоры (здымак унізе). Ландышы-ліхтары ля фантана хораша   глядзяцца і днём, калі нагадваюць сапраўдныя кветкі, і вечарам, калі зіхацяць рознымі колерамі. Вандалы не прайшлі і міма  іх – заўчора каля «расліны» сіратліва ляжаў адламаны лісцік (здымак уверсе). У каго паднялася  рука?
Кастрычнік у раёне аб’яўлены месячнікам добраўпарадкавання. Давайце зробім чыста і акуратна вакол свайго дома, у двары. І абавязкова  далучым да справы дзяцей – няхай ведаюць цану працы. Справа ўсіх і кожнага – падтрымліваць парадак на зямлі. І абавязкова ствараць, а не наадварот.
На момант падпісання гэтага нумара «ЛВ», работнікі камунгаса «падлячылі» ліхтар. Але ці правільна, што ім даводзіцца  траціць час і сілы, каб ліквідаваць выдаткі чыіхсьці брудных рук?
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара і чытача «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *