Рэзервы «Берасцейскага пекара»

На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі праверак ААТ «Берасцейскі пекар».
Калегіяй адзначана, што кіраўніцтва таварыства і асобных яго філіялаў не забяспечыла поўную загрузку вытворчых магутнасцяў, ні адным з філіялаў таварыства не выкананы даведзены паказчык па зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, не ў поўным аб’ёме выкарыстоўваюцца наяўныя рэзервы па зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі. Загрузка вытворчых магутнасцяў ніжэй паловы на шасці з васьмі хлебазаводаў таварыства. З 19 прадугледжаных бізнес-планам развіцця інвестыцыйных праектаў у 2015 годзе фактычна не рэалізаваны 4, у 2016 годзе  з 22 не рэалізаваны 8.
Устаноўлены шэраг іншых парушэнняў патрабаванняў заканадаўства.
З улікам выяўленых парушэнняў і недахопаў калегія Камітэта дала прынцыповую ацэнку дзейнасці кіраўніцтва таварыства, а таксама некаторым кіраўнікам філіялаў. Вызначаны шляхі павышэння эфектыўнасці работы. Камітэт працягвае  кантроль за эфектыўнасцю работы хлебапякарнай галіны.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *