Такі яна неверагодны чалавек

Добрая, адкрытая, адказная, упэўненая ў сабе, аптымістка, таленавітая…якія толькі кампліменты ні гучалі ў адрас нашай зямлячкі Ніны Белавусавай. У мінулую пятніцу ў райвыканкаме сабраліся яе сябры, былыя калегі і тыя, хто цяпер працуе ў аддзеле эканомікі. Нагода для віншаванняў і пажаданняў важкая, красамоўная –    юбілей Ніны Іосіфаўны, якая працавала намеснікам начальніка аддзела эканомікі райвыканкама.  Сюды яна ўладкавалася ў 1986 годзе і засталася на бліжэйшыя 20 гадоў.  Працавала  старанна, з веданнем справы і адказным стаўленнем да яе. Акрамя таго, амаль увесь гэты час узначальвала прафсаюзную арганізацыю райвыканкама.
Імкнулася выканаць усё выдатна, усюды паспець, кожнаму дапамагчы –  такі яна неверагодна энергічны чалавек. І гэта неаднаразова падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба, якая ўручыла шаноўнай юбілярцы Ганаровую грамату камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна. Ветэран працы Ніна Белавусава ўзнагароджана і Падзячным пісьмом райвыканкама.
І сёння яна не губляе сваёй бадзёрасці. Займаецца гаспадаркай. Вышывае, нават можа пахваліцца ўнушальнай калекцыяй сваіх работ. А хутка пачне вывучаць англійскую мову ў групе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАН.
Не скарацца ўзросту! Ды і які ён, калі позірк Ніны Белавусавай такі малады?..
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

One thought on “Такі яна неверагодны чалавек

  • 03/11/2017 в 12:44
    Permalink

    Ніна Восіпаўна прымеце прывітанні і самыя добрыя пажаданні да Вашага юбілею ад былых працаўнікоў ПсхУ РСУ. З павагаю і добрымі успамінамі да Вас Стась Гладкі, Ніна Сарока, Лекадзя Півош,Міша Турыянскі, Павал Ждановіч,Казушчык, Сашка Есіс, Дубоўскі Коля, Грыц А., Асос В. і астатнія жыхары былое планеты «Прарабскі вучастак»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *