Не сячыце, мужыкі…

У мінулы аўторак жыхар вёскі Куршынавічы 1964 года нараджэння вырашыў спілаваць дрэва недалёка ад свайго дома, каб нарыхтаваць на зіму дровы. Падчас работ  спілаваны ствол упаў на вяскоўца. З траўмамі мужчына  быў дастаўлены ў Ляхавіцкую райбальніцу. Медыкі правялі экстранную аперацыю і вымушаны былі ампутаваць пацярпеламу левую руку.
Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць   праверку.
Міхаіл ЛАНКУЦЬ, старшы  следчы РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *