З узнагародай!

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў дарожнай галіне і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – машыніст аўтагрэйдара ўчастка ЛДД-243 філіяла ДЭУ № 24 РУП «Брэстаўтадар» Дзмітрый ДРАЧАН;  за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту і асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг – дыспетчар аб’яднанага аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы» ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Галіна БУРЧЫЦ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў праваахоўных органах, якаснае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 65-годдзем утварэння службы «Ахова» – міліцыянер-вадзіцель групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Ігар КАСАКОВІЧ, вартаўнік групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандр САФРОНАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *