Ад ідэі да перамогі

Рэспубліканскі маладзёжны конкурс «100 ідэй для Беларусі», ідэйным натхніцелем якога з 2011 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, стартуе ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Да ўдзелу ў новым сезоне конкурсу запрашаюцца маладыя людзі (калектывы аўтараў) ва ўзросце ад 14 да 31 года (маладыя вучоныя да 35 гадоў): першая група – навучэнцы, курсанты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; другая група – студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі; трэцяя група – маладыя вучоныя да 35 гадоў, працоўная моладзь.
З улікам Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь колькасць намінацый конкурсу ўзрасла з дзесяці да дваццаці. Аднак, кожнай групе прапануецца ўдзельнічаць выключна ў сваіх намінацыях. Іх пералік можна знайсці на афіцыйным сайце конкурсу 100ideas.by.
З гэтага года на агульных падставах у любой групе і намінацыі могуць прыняць удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Новы сезон конкурсу «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў тры этапы: першы – прыём заявак на месцах; другі – адбор заявак на абласным узроўні; трэці, фінальны – штогадовая маладзёжная выстаўка-прэзентацыя лепшых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных ідэй «100 ідэй для Беларусі» ў фармаце шоу-тэхналогій.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна накіроўваць у тэрытарыяльныя камітэты ГА «БРСМ», а таксама  праз запаўненне анлайн-заяўкі на сайце конкурсу. Усе заяўленыя праекты плануецца размясціць у «банк ідэй» на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе 100ideas.by, а таксама ў групах конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў сацыяльных сетках «ВКонтакте»,  Twitter, Instagram.
Для правядзення конкурсу створаны абласныя і рэспубліканскі экспертныя саветы, якія ацэняць не толькі актуальнасць і навізну ідэі, але і практычную значнасць работы, а таксама рэальнасць рэалізацыі конкурснага інавацыйнага праекта.
Аўтары-пераможцы фінальнага этапу конкурсу атрымаюць пуцёўкі на ўдзел у міжнародным маладзёжным конкурсе дзяржаў – удзельніц СНД «100 ідэй для СНД-2018», правядзенне якога запланавана ў Мінску.
Акрамя таго, пераможцам першай групы будуць ўручаны рэкамендацыі Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» для паступлення  ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць профілю іх конкурснага праекта.
Пераможцы другой групы атрымаюць запрашэнне прайсці школу «Малады вучоны пад ключ» пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Усе фіналісты конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адначасова прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. На падставе рашэння савета рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў  10 аўтараў праектаў-пераможцаў атрымаюць грашовыя сродкі ў памеры да 40 тарыфных ставак для распрацоўкі бізнес-планаў інавацыйных праектаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *