Ляхавіцкая прапанова для сталіцы

28-29 кастрычніка ў Мінску каля спартыўнага  комплексу «Чыжоўка-Арэна» адбыўся самы вялікі сталічны кірмаш.  У мінулыя выхадныя  мінчан разнастайнай прадукцыяй парадавалі сельгасвытворцы і прадаўцы з усіх рэгіёнаў краіны.
Не згубіліся сярод іншых і прадпрыемствы Брэстчыны. Ляхавіччына таксама не засталася ў баку ад грандыёзнага кірмашу: у сталіцы пабывалі нашы райпо і кансервавы завод.
Прадукцыя Ляхавіцкага малочнага завода,  хлебабулачныя вырабы  вытворчасці кааппрама,  свежае мяса і паўфабрыкаты, садавіна і агародніна –
такі тавар прывезлі на продаж прадпрыемствы райспажыўкааперацыі.  Куплялі мінчане з задавальненнем: за два дні ў райпоўскую касу паступіла 12 тысяч рублёў.
Для  ляхавіцкіх кансерваўшчыкаў кірмаш – чарговая магчымасць для рэкламы сваёй прадукцыі, і яны скарысталіся ёю па поўнай праграме: прапанавалі пакупнікам плодаагароднінныя кансервы, сокі.
Гандлявалі ляхавічане пад акампанемент  творчых калектываў. Сярод іншых прадстаўнікоў мастацкай самадзейнасці – народная эстрадная група «Пачатак» ГДК і народны клуб песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *