Факты правераны, зроблены высновы

У КДК Брэсцкай вобласці за 9 месяцаў 2017 года паступіла 882 звароты, што амаль на чвэрць менш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.
Падчас прамых тэлефонных ліній і выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў кантралюючага органа пагутарылі 115 чалавек. Паступіўшыя звароты знаходзяцца на кантролі да канчатковага разгляду пытання або прыняцця адпаведных мер.
Найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў, а таксама Кобрынскага, Пінскага, Івацэвіцкага, Брэсцкага, Ляхавіцкага раёнаў.
Самымі злабадзённымі аказаліся для жыхароў Брэстчыны пытанні, якія тычацца дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, працы і заработнай платы, а таксама парушэнняў у рабоце кіраўнікоў, камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання, якія склалі больш за 79 працэнтаў ад агульнай колькасці зваротаў.
Пераважная колькасць зваротаў, якія паступілі ў Камітэт сёлета, датычацца пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый (209). У шэрагу выпадкаў сігналы заяўнікаў знайшлі пацвярджэнне, а парушэнні аказваліся маштабней меркаваных.
Нягледзячы на змяншэнне колькасці зваротаў практычна па ўсіх накірунках, колькасць тых, якія змяшчаюць звесткі пра парушэнні ў рабоце кіраўнікоў арганізацый, павялічылася. Пры гэтым найчасцей нараканні ў насельніцтва выклікала работа кіраўніцтва прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу (35 працэнтаў ад агульнай па гэтай тэматыцы). Па выніках іх непасрэднага разгляду Камітэт неаднаразова ўстанаўліваў факты недастатковага кантролю з боку кіраўнікоў за дзейнасцю падначаленых ім прадпрыемстваў і арганізацый, безгаспадарчасці, а часам і халатнасці.
У ходзе разгляду зваротаў, якія паступілі і знаходзіліся на кантролі ў Камітэце сёлета, праведзены 24 кантрольныя мерапрыемствы. 20 службовых і 8 юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму амаль 6000 рублёў, 37 чалавек – да дысцыплінарнай адказнасці, з якіх адзін вызвалены ад займаемай пасады. Узбуджана
3 крымінальныя справы.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *