Факт-экспрэс-навіны

· ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня энергетыка — усім працаўнікам энергетычнай галіны раёна.

· НАЗНАЧЭННЕ. Начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама назначана Дзіяна Трысцень, якая да гэтага працавала намеснікам начальніка ўпраўлення, а апошнім часам выконвала абавязкі начальніка.

· З УЗНАГАРОДАЙ! Райвыканкам узнагародзіў Ганаровай граматай за шматгадовую добрасумленную працу з інвалідамі арганізацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю намесніка старшыні праўлення Ляхавіцкай раённай арганізацыі, старшыню Ляхавіц-кай гарадской пярвічнай арга-нізацыі ГА «БелТІ» Галіну ІВАШКЕВІЧ, сакратара праўлення        Ляхавіцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІ» Алену АНУШКЕВІЧ.

Падзячныя пісьмы райвыканкама ўручаны: за шматгадовую добрасумленную працу з інва-лідамі арганізацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю — старшыні Ганчароўскай пярвічнай арганізацыі ГА «Бел ТІ» Святлане МАКСІМЧЫК, старшыні Востраўскай пярвічнай арганізацыі Раіне РАГАЛЁВАЙ, старшыні Свяціцкай пярвічнай арганізацыі Сямёну КЕПШУ; за актыўную жыццёвую пазіцыю, дасягнутыя поспехі ў спорце  — члену таварыства інвалідаў Алегу ЗЫРАНАВУ.

· КАЛЯДНАЯ САНАТА. Як паведаміла дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, 23 снежня на плошчы Леніна ў райцэнтры адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Калядная саната», прысвечанае адкрыццю гарадской ёлкі. Пачатак у 17 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *