Лячэбны алгарытм

На кастрычніцкім пасяджэнні райвыканкама прааналізаваны стан, магчымасці і рэзервы паляпшэння медабслугоўвання насельніцтва.

Кадры  вырашаюць
Забеспячэнне  якасці  і даступнасці  медыцынскай дапамогі – адна з галоўных задач сістэмы  аховы здароўя краіны. Сярод асноўных складнікаў – кадравая забяс-печанасць першаснага  звяна, у тым ліку ўрачамі агульнай практыкі, участковымі ўрачамі, тэрапеўтамі і педыятрамі.  Тое, што ў Ляхавіцкім і яшчэ двух  раёнах Брэстчыны медустановы недаўкамплектаваны гэтымі кадрамі, прагучала  на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта.  Але праблема актыўна вырашаецца.
Галоўны ўрач ЦРБ Георгій Хлябовіч канкрэтызаваў кадравыя лічбы:  укамплектаванасць па штатных пасадах складае па ўрачах  90,2 працэнта (у 2016 – 88,6);  па сярэднім медыцынскім персанале – 97,6 (у 2016 – 95,8). Сацыяльны стандарт па забеспячэнні ўрачамі першаснага звяна  сёлета  за 9 месяцаў выкананы не цалкам, аднак сітуацыя паляпшаецца.
Штогод на працу ў медустановы Ляхавіччыны прыбываюць маладыя спецыялісты. Сёлета – 14  урачоў, 27 сярэдніх медработнікаў і псіхолаг.  З’явіліся ўмовы для  падрыхтоўкі дублёраў, якія змогуць  падмяняць вузкіх спецыялістаў. Зараз, акрамя кругласутачнага дзяжурства ў стацыя-нары ўрачоў-тэрапеўтаў, хірургаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, арганізавана дзяжурства  на даму ўрачоў-педыятраў, акушэраў-гінеколагаў, неўролагаў, стаматолагаў, урачоў ультрагукавой дыягностыкі, рэнтгенлабарантаў. Дадатковую падрыхтоўку ў мед-установах вобласці прайшлі 2 урачы-эндаскапісты.
Але  не хапае акушэраў-гінеколагаў, хірургаў, урачоў хуткай меддапамогі.
Для замацавання ў  раёне ўрачэбных кадраў райвыканкам не першы год выдзяляе маладым спецыялістам добраўпарадкаванае арэнд-
нае жыллё. А ў райбальніцы на месцы былога гінекалагіч-нага аддзялення адкрыты інтэрнат, што таксама дапамагае вырашаць жыллёвыя праблемы.
Паліклініка без чэргаў
Для зручнасці насельніцтва паліклініка, урачэбныя амбулаторыі  і ФАПы працуюць 6 дзён у тыдзень. У выхадныя дапамогу аказваюць «хуткая» і ў прыёмным пакоі райбальніцы.   З 1 жніўня ў паліклініцы дабавіўся прыём урача-ўролага, дэрматавенеролага, псіхатэрапеўта, псіхолага і фельчара мужчынскага агляднага кабінета. Працуе даўрачэбны кабінет.
Удасканальваецца работа рэгістратуры: талоны на прыём да ўрача выдаюцца з 7.30, укаранёны электронны запіс праз інтэрнэт, вя-дзецца папярэдні запіс да ўсіх урачоў.  Час прыёму ў тэрапеўтаў, педыятраў, акушэра-гінеколага, стаматолага, оталарынголага падоўжаны да 20 гадзін.  Неадкладная і экстранная дапамога аказваюцца па-за чаргой. У суботу працуюць тэрапеўт, хірург, педыятр, стаматолаг, праводзяцца лабараторныя і рэнтгенафлюараграфічныя даследаванні.
ФАПы і новыя тэхналогіі
Што датычыць санітарна-тэхнічнага  стану ФАПаў, то, па словах галоўнага ўрача, у асноўным ён адпавядае патрабаванням.  Выключэнне – Навасёлкаўскі, дзе  пячное ацяпленне, адсутнічаюць водаправод і каналізацыя, і Сваятыцкі (таксама няма водазабеспячэння  і каналізацыі). Праблема вядомая, ідзе пошук  аптымальнага  варыянта  яе вырашэння.
Ішла размова і пра  пашырэнне  даступнасці  спецыя-лізаванай меддапамогі і высокатэхналагічных аператыўных умяшальніцтваў.
Са студзеня па верасень сёлета ў Баранавіцкім міжраённым кардыялагічным цэнтры нашым  землякам зроблена 37 аператыўных умяшаль-ніцтваў, праведзены 42 каранараангіяграфіі.
Дзённы стацыянар, стацыянар на даму, хірургія аднаго дня – гэта ўсё стацыянарзамяшчальныя тэхналогіі, укаранёныя ў райбальніцы, што  дазваляюць эканоміць рэсурсы без зніжэння якасці  меддапамогі.
Паказчык забяспечанасці насельніцтва ложка-месцамі складае 7,4 на 1000 жыхароў пры сярэднеабласным 6,6.
Найбольш запатрабаваныя тэрапеўтычныя, неўралагічныя і педыятрычныя ложкі.
Дыспансерным  меды-цынскім аглядам за мінулы год ахоплена 98,8 працэнта дарослага насельніцтва і 100 працэнтаў дзяцей. За 9 месяцаў сёлета – адпаведна 80,2 і 94, 6 працэнта. Па выніках 9 месяцаў адзначаецца зніжэнне смяротнасці ад захворванняў сістэмы кровазвароту, злаякасных новаўтварэнняў, суіцыдаў.
Крытэрыем эфектыўнасці даступнасці меддапамогі з’яўляецца рост аб’ёмаў аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі. Так, калі ў 2015 годзе кожны жыхар раёна ў сярэднім 13,5 разоў наведаў урачоў, то ў 2016 – 13,8.
Сёння ў райбальніцы можна атрымаць і шэраг платных паслуг: артапедычная і тэрапеўтычная  стаматалогія, прафагляды, медыка-сацыяльная дапамога і іншае.
Звёны   абнаўлення
Удасканаленне якасці меддапамогі – у залежнасці і са станам матэрыяльна-тэхнічнай базы службы. Зроблена нямала: ад паэтапнага капітальнага  рамонту каналізацыі і водазабеспячэння ў галоўным  корпусе  райбальніцы,  мадэрнізацыі флюараграфічнага кабінета паліклінікі з заменай рэнтген-
апарата на сучасны «Пульмаскан» і г.д. Праводзіцца капрамонт харчаблока.  За бюджэтныя сродкі закупалася новае медабсталяванне. Абнаўленне ідзе  і дзякуючы спонсарскай дапамозе.
Аператыўнасць хуткай медыцынскай дапамогі напрамую залежыць і ад стану аўтапарка. Ён у ЦРБ  прадстаўлены  трыма санітарнымі аўтамабілямі, тэрмін службы  двух з іх перавысіў 5  гадоў.  У бліжэйшы час патрабуецца абнаўленне аўтапарка, канстатаваў галоўны ўрач.
Будзе працягвацца і інфарматызацыя аховы здароўя раёна.
Гаварылі на пасяджэнні райвыканкама і  пра  страхавую  медыцыну, экспарт паслуг, пазабюджэтную  дзейнасць медустаноў, прафагляды і аказанне стаматалагічных паслуг. Ішла размова пра  шляхі  павышэння якасці і даступнасці медыцыны,  вырашэння  існуючых  праблем.
Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч падкрэсліў, што пэўныя моманты на шляху ўдаска-налення раённай медыцыны падкажа вывучэнне грамадскай думкі наконт якасці і даступнасці медабслугоўвання.
Рашэннем райвыканкама райбальніцы даручана забяспечыць падрыхтоўку і перавод участковай тэрапеўтычнай службы паліклінікі да арганізацыі медыцынскай дапамогі па прынцыпе агульнаўрачэбнай практыкі на працягу 2018-2019 гадоў.
Другім пытаннем парадку дня пасяджэння райвыканкама было выкананне дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2016-2020 гады».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *