Вялікі сельскі савет

Гэта адбылося ў пятніцу пры правядзенні на тэрыторыі нашага раёна практычных заняткаў слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Сярод гасцей — старшыні пасялковых і сельскіх Саветаў, выкладчыкі ўстановы.

Атрымалася пачуць станоўчыя ацэнкі ў дачыненні нашага параўнальна нядаўна адрамантаванага гарадскога Дома культуры, дзе і прайшла першая частка мерапрыемства.

Яго адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч. Была дадзена падрабязная – у лічбах і на канкрэтных фактах – характарыстыка Ляхавіцкага краю, яго эканамічных здабыткаў і патэнцыялу, найбольш адметных, уласцівых нашаму рэгіёну асаблівасцяў і многае іншае, што тычыцца “месца і ролі Ляхавіцкага райвыканкама па рашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і рабоце райсавета дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па рашэнні актуальных праблем жыццезабеспячэння насельніцтва”.

Размова таксама вялася пра формы і метады рэалізацыі органамі мясцовага кіравання і самакіравання дзяржпалітыкі ў галіне адукацыі, аховы здароўя, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, пра фарміраванне і размеркаванне бю-джэтаў сельскіх Саветаў дэпутатаў, укараненне новых форм і тэхналогій, закліканых павысіць якасць жыцця на вёсцы. Пра гэта і іншае гаварылі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук, начальнік аддзела адукацыі Святлана Юрлевіч, намеснік начальніка фінансавага аддзела Соф’я Асімовіч, галоўны ўрач ЦРБ Уладзімір Усцюшкоў, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Дзіяна Трысцень і іншыя.

Развітаўшыся з залай ГДК, госці накіраваліся ў “поле” – знаёміцца з інфраструктурай раёна. Комплекс аб’ектаў Ляхавіцкай ДЮСШ гэты спіс адкрываў. На пытанне аб уражаннях адзін са слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі – прадстаўнік Віцебшчыны адказаў: “Аднаўленчы цэнтр нядрэнны. Зацікавіла наяўнасць у ДЮСШ месцаў для пражывання накшталт гасцінічных. Гэта  павя-лічвае верагоднасць “акупіць” правядзенне міжрэгіянальных спаборніцтваў, дазваляе “здаваць” на тэрмін базу для трэ-ніровак спартсменаў з іншых гарадоў. Цікавы вопыт”.

Працяг мерапрыемства ўключаў таксама агляд некаторых вуліц і  тэрыторый райцэнтра, наведванне сярэдняй шко-лы №1, ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Плошча Перамогі і стала канцавым прыпынкам “гарадскога маршруту” выязнога семінара-практыкуму: пасля ўскладання вянка да помніка загінуўшым воінам падзеі перамясціліся ў Русінавічы. Гасцей сустракалі іх калега з Начы Вячаслаў Новік і старшыня СВК “Ляхавіцкі”  Аляксандр Вітко. Як было адзначана, гаспадарка завяршае год з рэнтабельнасцю прыкладна 25–30 працэнтаў. Зусім нядрэнна ва ўмовах фінансавай стабільнасці, аднак, недастаткова з папраўкай на інфляцыйныя працэсы. Абавязковай умовай развіцця і паспяховасці гаспадарання, лічыць старшыня з 35-гадовым стажам, з’яўляецца неабходнасць пастаяннага абнаўлення вытворчых фондаў. Адносна нядаўна ў “Ляхавіцкім” пачала працаваць новая высокатэхнала-гічная МТФ, толькі ў гэтым годзе МТП гаспадаркі папоўніўся 7 новымі трактарамі і іншае. “Лепш і выгадней працаваць на новым – рамонт старой тэхнікі каштуе  даражэй”, – перакананы Аляксандр    Вітко.

Пасля непрацяглых азнаямляльных прыпынкаў на тэрыторыях дзвюх, размешчаных у розных канцах вёскі Набярэжная, аграсядзіб, у садзе фермерскай гаспадаркі “Уладзімір плюс”, гасцей чакаў аграгарадок Навасёлкі. Старшыні сельсавета Аляксандр Буйкевіч і СВК “Шлях новы” Аляксандр Вашчук падзяліліся вопытам сваёй работы, паказалі інфраструктурныя магчымасці аднаго з першых у раёне аграгарадкоў і аднаго з лепшых на Ляхавіччыне сельгаскааператываў. Дарэчы, узведзеная тут адносна нядаўна МТФ мае канадскае ”паходжанне”, з’яўляецца адной з чатырох падобных у краіне. 54 працэнты атрыманага на ферме малака праходзіць сортам экстра. Адпаведныя ўмовы працы, адпаведныя заробкі.

Пры падвядзенні вынікаў гучалі розныя словы, аднак, блізкія па сэнсу думкі: не паасобку, а толькі працуючы ў тандэме можна разлічваць на поспех. У дачыненні канкрэтнай сельскай мясцовасці гэта формула азначае ўзаемаразуменне паміж  сельсаветамі і сельгасарганізацыямі. У якасці прыкладу такіх адносін можа служыць, як прагучала, работа Навасёлкаўскага сельвыканкама і СВК ”Шлях новы”.

Іван  КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *