Выпадковасць – не аргумент

Лістапад для РАНС пачаўся з паведамлення пра загаранне гаспадарчай пабудовы ў в. Зарытава. Пажар аператыўна ліквідаваны сіламі і сродкамі выратавальнікаў.
У агні пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць. Пацярпеўшых няма.
Прычына здарэння высвятляецца. Магчыма, яно адбылося з-за пакінутай без нагляду ацяпляльна-варачнай печы.
Хаця большасць людзей легкадумна лічыць, што пажар у іх доме адбыцца не можа, адзначу, што такое здарэнне – не фатальная з’ява і не недарэчная выпадковасць, а вынік прамога дзеяння або бяздзейнасці чалавека.
Калі вы не ўпэўненыя ў пажарнай бяспецы свайго домаўладання, то ў рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам», якая праводзіцца на тэрыторыі ўсёй рэспублікі, кожны ўладальнік домаўладання, не залежна ад формы ўласнасці, можа звярнуцца ў Ляхавіцкі РАНС з мэтай абследавання домаўладання супрацоўнікамі МНС. Спецыялісты дадуць ацэнку стану пажарнай бяспекі домаўладання і рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў. Заяўку можна зрабіць па тэлефоне 2-03-22 або 101.
Памятайце: выконваючы правілы пажарнай бяспекі, вы захаваеце ад пажару не толькі сваю маёмасць, але і сваё жыццё, а таксама жыццё блізкіх вам людзей.
Валерый РАВІНСКІ,  начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *