Гэта наша з табой біяграфія

Адрас Жарабковіцкай СШ – вуліца Кастрычніцкая.

Гістарычныя падзеі перакройваюць жыццё, змяняюць лёсы, застаюцца ў памяці многіх пакаленняў нашчадкаў. Кастрычніцкая  рэвалюцыя – адна з  самых значных, што  карэнным чынам паўплывала на ход  гісторыі. А яшчэ пра яе напамінаюць у тым ліку назвы вуліц, плошчаў.

Адлюстравалася і адзначылася яна і на карце Ляхавіччыны.  Не гаворачы пра райцэнтр, амаль у кожным сельсавеце ёсць вуліца  Кастрычніцкая. У Ліпску, напрыклад, сёння яе сваёй лічаць 20 чалавек, на Кастрычніцкай  у Жарабковічах  жывуць 65 вяскоўцаў, тут жа размясцілася і мясцовая школа. Маюць не менш за паўстагадовую прапіску ў раёне і  вуліцы Савецкая, Камсамольская, Піянерская, Леніна, Камуністычная, Пралетарская, 60 гадоў Кастрычніка.
Калгасы і саўгасы некалі насілі легендарныя назвы: імя Сталіна ў  Жарабковічах, імя Леніна ў Падлессі, «Савецкая Беларусія»  ў Сваятычах, СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» у Коньках, «Іскра» ў Тальмінавічах і іншыя.
Галоўная вуліца райцэнтра і сёння носіць імя  Леніна. На аднайменнай плошчы  размешчаны важныя адміністрацыйныя і грамадскія будынкі: раённая адміністрацыя, вузлы  паштовай і  электрасувязі, філіял  Белаграпрамбанка.
Кінатэатр у Ляхавічах носіць назву  «Кастрычнік». Дом №33 па сённяшняй вуліцы Камсамольскай мае гістарычную каштоўнасць: менавіта па гэтым адрасе размяшчаўся Ляхавіцкі валасны рэвалюцыйны камітэт. Пра гэта сёння паведамляе шыльда  на будынку.
Помнік Леніну  ў Падлессі – таксама ўшанаванне гісторыі і асобы ў ёй.
Гэта і многае іншае – наша гісторыя. Сваё мінулае трэба вывучаць, таму што без мінулага не бывае сённяшняга дня. Будзем ведаць!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

One thought on “Гэта наша з табой біяграфія

  • 17/11/2017 в 16:47
    Permalink

    Помнік Леніну ў Савейках – таксама ўшанаванне падзей 1917г. і асобы Леніна ў ёй …Гавораць, што гэты «савейкаўскі» Ленін некалі стаяў у Ляхавічах каля помніка Сталіну, але быў ніжэйшы па памеру за Сталіна таму яго дэмантавалі і перавезлі у санатору «Савейкі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *