Сотае – не апошняе!

Ляхавічанін Вадзім Лойка – юбілейнае дзіця. Бацькі хлопчыка на гэтым тыдні атрымалі ў аддзеле загса  пасведчанне № 100 аб нараджэнні сына. Вадзік з’явіўся на свет 20 кастрычніка.  Гэта ўжо другое, але не менш чаканае прыбаўленне ў сям’і Лойка:  11 ліпеня 2014 года ў Аляксея (працуе пуцейцам) і Аліны (да дэкрэтнага шчыравала швачкай на «Ажуруне») нарадзілася  дачушка Варвара.
Галоўны спецыяліст аддзела загса Вольга Новік расказала: за 10 месяцаў у Ляхавіцкім раёне нарадзіліся 189 дзяцей, 99 з іх – гараджане.
Сярод нованароджаных дзяўчынак самыя распаўсюджаныя сёлета імёны – Сафія, Анастасія, Ксенія, Марыя, сярод хлопчыкаў – Раман, Максім, Іван. Сустракаюцца і рэдкія: Каталея, Аршуля, Адэліна, Святагор, Лука, Фелікс, Натан.
Марш Мендэльсона прагучаў з пачатку года для 97 пар, 77 з якіх бралі шлюб у горадзе.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *