Лета было яркім

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер у намінацыі «Зробім лета ярчэй». Удзел у ім узялі і  3 педагагічныя праекты, якія рэалізоўваліся на працягу летніх канікулаў на базе ўстаноў адукацыі Ляхавіччыны.  Усе нашы распрацоўкі  сёлета не проста ўдзельнічалі ў конкурсе, але і  перамаглі.
Культарганізатар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Аляксандр Стэцко працаваў старшым выхавальнікам у летніку «Чайка», дзе рэалізоўваў праект «Фартуна». Менавіта «Фартуна» атрымала дыплом І ступені абласнога этапу конкурсу.
Ініцыятывы «Чароўная кветачка» дырэктара летніка з дзённым знаходжаннем «Усмешка» цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталлі Кудзялевіч і старшага выхавальніка Наталлі Русакевіч, як і «Акадэмія талентаў» аздараўленчага лагера «Вясёлка» СШ № 2 (старшы выхавальнік Таццяна Шчука), заваявалі дыпломы ІІІ ступені.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *