Навядзём парадак самі

Лістапад заўсёды непрадказальны: то прымарозіць, то парадуе сонечнымі промнямі, ахутае вятрамі ці задажджыць. І ў восеньскай трыядзе займае асаблівае месца – выніковае, што падвозіць нас да зімы. З кожным апалым лістом усё мацней адчуваецца: яе час хутка прыйдзе. І прыгажосць пад нагамі, што так неахайна, але маляўніча накідаў лістапад, ужо не ўпісваецца ў гарадскі і вясковы пейзаж.
Прапануем працягнуць кастрычніцкую традыцыю добраўпарадкавання і, як школьнікі Жарабковіцкай СШ, навесці чысціню і парадак на сваёй тэрыторыі.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *