На шляху да школьнага алімпу

З года ў год таленавітыя і адораныя вучні вызначаюць самага разумнага, кемлівага і эрудыраванага па розныхпрадметах падчас рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў, якая праходзіць у некалькі этапаў.

З 11 лістапада па 3 снежня на Ляхавіччыне на базе гарадскіх школ і гімназіі прайшоў 2-гі (школьны) тур. У гэтым этапе інтэлектуальных спаборніцтваў удзельнічалі 227 вучняў з гарадскіх і сельскіх школ, больш за трэць з якіх – гімназісты. Больш за ўсё жадаючых праверыць свае веды было сярод знаўцаў беларускай, рускай і англійскай мовы, матэматыкі. Па выніках раённай алімпіяды вызначаны 66 уладальнікаў дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені. Сярод пераможцаў – 23 гімназісты, 14 вучняў СШ № 2, 10 – СШ № 1, сярод сельскіх школ найбольшая колькасць дыпламантаў – 4 – з Крывошынскай СШ, па 3 – з Жарабковіцкай, Малагарадзішчанскай і Мядзведзіцкай школ.

Згодна вынікаў, паказаных на 2-м этапе рэспубліканскай алімпіяды, 27 вучняў школ раёна атрымалі права прадстаўляць Ляхавіччыну на 3-м (абласным) этапе інтэлектуальных баталій, які пройдзе з 9 студзеня па 3 лютага наступнага года. Прычым, 4 ляха-віцкія інтэлектуалы ўдастоены права ўдзельнічаць у алімпіядах адразу па 2-х прадметах. Гімназісты Аляксей Заяц, Ягор Рамановіч і Марыя Пішч будуць змагацца, адпаведна, за перамогу ў алімпіядах па фізіцы і матэматыцы, тэхнічнай працы і фізіцы, рускай і англійскай мове, а 9-класніца СШ № 2 Любоў Таранда – па беларускай мове і геаграфіі.

Марыя САРАКАВІК,
намеснік начальніка аддзела
адукацыі райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *