Прафілактыка парадку

Сёлета па выніках 11 месяцаў на тэрыторыі горада і раёна адзначаецца тэндэнцыя зніжэння агульнай колькасцізлачынстваў, здзейсненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю з 92 да 83, аднак, іх удзельная вага ў агульнай структуры злачыннасці вырасла і складае 37,7 працэнта (сярэднеабласны паказчык – 46,4 працэнта). 47 злачынстваў (столькі ж і за аналагічны перыяд 2010 года) здзейснілі раней судзімыя асобы.

15 снежня на Ляхавіччыне быў праведзены адзіны дзень прафілактыкі, падчас якога асаблівая ўвага надавалася праверцы па месцы жыхарства грама-дзян, якія стаяць на ўліку ў РАУС, маюць нязнятую ці непагашаную судзімасць. Усяго па месцы жыхарства і работы правераны 47 раней судзімых. За парушэнне парадку і ўмоў адбыцця пакарання 2 з правераных атрымалі афіцыйныя папярэджанні, 6  (2 ляхавічаніна, па аднаму жыхару Падлесся, Ціткаўшчыны, Свяціцы і Малышоў) дастаўлены на стацыянарнае лячэнне ва УАЗ “Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца “Крывошын”, а 2 жыхары Начаўскага сельсавета рашэннем суда ізаляваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Згодна артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, 4 чалавекі прыцягнуты да адказнасці за парушэнне грамадскага парадку, а жыхар Федзюкоў панясе адказнасць па артыкулу 10.5 КаАП (дробны кра-дзёж). Па лініі ДАІ выяўлена 15 парушэнняў правіл дарожнага руху, адно – за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Згодна паступіўшых зваротаў грамадзян у міліцыю, супрацоўнікі РАУС раскрылі 2 крадзяжы: злодзей з Начы ўкраў набор рамонтных аўтамабільных ключоў з гаража аднавяскоўца, а яго нячысты на рукі “калега” з Галаўнінцаў – зараднае прыстасаванне і бензапілу з гаража ў Жарабковічах (злачынства здзейснена ў сакавіку гэтага года).

Дзмітрый ГАТОЎЧЫЦ,
інспектар КВІ РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *