Калядная саната

Сёлета гарадская ёлка памяняла месца сваёй      “дыслакацыі”: лясная прыгажуня па-гаспадарску размясцілася на плошчы Леніна. Новы не толькі адрас, але і ёлачнае ўбранне: цацкі, гірлянды. Прыгожа!

Па традыцыіпачатак навагоднім гулянням быў дадзены тэатралізаваным прадстаўленнем “Калядная саната”. Ляхавічан і гасцей горада з надыходзячымі Калядамі і Новым годам шчыра віншаваў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук, які падзякаваў землякам за добрасумленную працу, прафесійныя здабыткі  і пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту ў надыходзячым 2012-м годзе.

На прыгожа ўбранай імправізаванай сцэне і вакол ёлкі вечарам у мінулую пятніцу адбывалася шмат чаго цікавага, казачнага, запамінальнага і вясёлага. Нават адсутнасць снегу не сапсавала настрой няўрымслівым і радасным дзецям, а таксама дарослым, якія прыйшлі на “Санату”. Дзяды Марозы і Снягурачкі і іншыя казачныя персанажы забаўлялі народ, прапаноўвалі конкурсы і гульні, чыталі вершы і спявалі песні, расказвалі гумарэскі і загадвалі загадкі і, канешне, віншавалі – з размахам, урачыста і весела.

Добры настрой землякам стваралі лепшыя самадзейныя артысты Ляхавіччыны.

Цікавы, незабыўны карагод навагодніх і калядных прадстаўленняў, які пачаўся  ў пятніцу, 23 снежня, працягнецца да пачатку студзеня ўжо 2012 года.

А пакуль у цэнтры дадатковай  адукацыі прайшло прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў “Навагодні цуд”.  Педагогі ўстановы падарылі рабятам з абмежаванымі магчымасцямі  сапраўдную святочную казку. Даспадобы прыйшліся юным і навагоднія падарункі, падрыхтаваныя тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,  аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райкамам ГА БРСМ і раённай арганізацыяй таварыства Чырвонага Крыжа.

У панядзелак  старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук  і  старшыня раённай арганізацыі ГА ”Белая Русь” Святлана Юрлевіч наведалі пацыентаў дзіцячага аддзялення  райбальніцы і  ўручылі падарункі, сабраныя падчас акцыі “Калядны падарунак”.

27 снежня Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя героі запрасілі ў цэнтр дадатковай адукацыі на ранішнік дзяцей-сірот – выхаванцаў прыёмных сем’яў.  Рабяты атрымалі падарункі ад райкама  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі,  “Белай Русі”, кааппрама.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *