КСУП «Ліпнянка». Дамашнія нарыхтоўкі

Вадзіцель Валянцін Гатоўчыц і механізатар Віктар Гачко.

Край лясоў, палёў, балота. Шум чарота – гэта, у тым ліку, і іх – працаўнікоў ДП «Ліпнянка» – песні. Бягучы год для дзяржпрадпрыемства асабліва ўдала склаўся ў плане корманарыхтовак. Па выніку выйшлі амаль на 40 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву – плюс 12 адносна леташняга, патэнцыяльна больш спрыяльнага ў гэтым плане сезона.

– Не адкрылі нічога новага – скарысталіся «атрадным» спосабам нарыхтоўкі, – гаворыць дырэктар прадпрыемства Станіслаў Берташ.
Сказанае азначае, што зялёнае жніво ў «Ліпнянцы» пачалося з арганізацыі механізаванага корманарыхтоўчага атрада. Свайго, без прыцягнення знешніх сіл і сродкаў, удакладняе дырэктар. Дзясятак адзінак тэхнікі: касілкі, уборачныя камбайны, караван машын-адвозчыкаў, трамбоўшчыкі працавалі зладжаным у адзіным і настроеным на агульнае механізмам. Дамашнія нарыхтоўкі «Ліпнянкі» з’яўляюцца поўнакамплектнымі: сена, сілас, сянаж у асартыменце (класічна-траншэйнага спосабу закладкі і рулонна-плёначнага) у колькасці 120 тон.
Увесь зялёны сезон за штурвалам свайго МТЗ-3022 правёў касільшчык Васілій Гачко. І ён – адзін з многіх, у ліку якіх і галоўны аграном Яўгеній Праневіч, чый клопат арганізацыйны. А як па выніку – атрымалася –  высокаарганізацыйны.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *