У сіласе – сіла. КСУП «Тальмінавічы»

Галоўны інжынер Аляксандр Канцылярчык (у цэнтры), механізатары Аляксей Зянько і Міхаіл Леснік.

Зараз гэта паўсюдны аграрны пейзаж: магутны, у фірменных колерах МТЗ трактар у счэпцы з 8-корпусным плугам. Галоўны аграном ДП «Тальмінавічы» Яўгеній Ратомскі называе лічбу 15-20 гектараў – такую плошчу агрэгат здольны апрацаваць за дзень.  Уздымам зябліва ў гаспадарцы заняты два агрэгаты. Больш за палову ад запланаванага ўжо зрабілі. На ворыве шчыруюць Аляксандр Сокал і Сяргей Вашчылка, які на жніве быў старшым у складзе экіпажа збожжаўборачнага камбайна. Умелы, вопытны, універсальны спецыяліст, якому падуладна ці не любое «жалеза». Дарэчы, пра жалеза: уся сезонная сельскагаспадарчая тэхніка пастаўлена на захоўванне.

Калі гаварыць пра ўраджайнасць, трэба ўзгадаць царыцу палёў, якая зараз ужо стала кукурузным сіласам. Яго ў «Тальмінавічах» атрымалі амаль 9000  тон.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *