І прафесійная яркасць. ДП «Нача»

Загадчыца фермы Людміла Чарапавіцкая і тэхнік-асемянатар Генадзій Манько.

Механізатары Віктар Кунцэвіч і Вікенцій Валчок.

Вытворчая стабільнасць ДП «Нача» радуе. Без рэвалюцыйных скачкоў, аднак,  пры эвалюцыйным развіцці,  арганізацыя з года ў год «падымаецца» над сабой мінулагодняй. Сёлета начаўскія «малочнікі» спрацавалі ў плюс у параўнанні з леташнім перыядам. За 10 месяцаў кожная сярэдняя кароўка гаспадаркі стала больш удойнай амаль на 200 кілаграмаў малака. Што, безумоўна, адлюстравалася на валавым паказчыку вытворчасці – амаль 104 працэнты да мінулагодняга ўзроўню.

Прафесійную яркасць аператара машыннага даення ДП «Нача» Валянціны Шостак ацанілі і адзначылі на абласным сельскагаспадарчым узроўні. Па выніках штогадовага прафесійнага конкурсу аператараў груп кароў удойнасцю 5-6 тысяч кілаграмаў малака Валянціна стала другім прызёрам. Такую ўзнагароду ў сваёй намінацыі –  сярод аператараў па штучным асемяненні – атрымаў яшчэ адзін жывёлавод прадпрыемства Генадзій Манько. Яго прафесія адна з ключавых на любой ферме. Вопыт, адказнасць, надзейнасць – такія эпітэты ў адрас падначаленага знайшоў дырэктар ДП Мікалай Тарлюк.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *