Лад жыцця – фермер

Фермерская гаспадарка «ЛагуЦін» – гэта Віктар Лагун і Уладзімір Туцін.

Прафесіі фермера не вучаць у інстытутах і ўніверсітэтах.  І далёка не кожны, хто пачынае сваю справу, здольны дасягнуць задуманага. Быць фермерам – прызванне, душэўная патрэба і лад жыцця.

На пачатак года на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 18 фермерскіх гаспадарак. Ва ўласнасці і карыстанні ў іх 1443 гектары зямельных угоддзяў.
Сярод першапраходцаў фермерскай справы на Ляхавіччыне – Іван Шклянік. Зараз яго «Даманскае» займае плошчу 190 гектараў, сёлета тут вырошчвалі рапс і цукровыя буракі. Больш як на 100 гектарах раскінуліся сады фермерскай гаспадаркі «Уладзімір плюс». «ЖарСК» мае ў сваім актыве 215 гек-тараў зямлі, а «Вялікае Падлессе-Агра» і наогул больш за 550, тут таксама займаюцца цукровымі буракамі.
Поле дзейнасці мясцовых фермераў – збожжавыя культуры, агародніна і садавіна, экзатычныя буякі і яшчэ больш экзатычныя вінаградныя смаўжы (іх пачалі разводзіць у сялянскай гаспадарцы «Пліпава»). А, напрыклад, у «МітДАСон» разводзяць трусоў.
Фермерская гаспадарка «ЛагуЦін» за нядоўгі час свайго існавання і наогул стала вядомай і за межамі нашага раёна. Безумоўна, у многім дзякуючы таму, што трапіла ў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі    ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Пра рэалізацыю ініцыятывы «Доўгая карова» не аднойчы пісаў і «ЛВ».
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *