Ва ўмовах рэальнай працы. Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

Заняткі вядзе Андрэй Мартысь (першы справа)...

...і Іван Кісель (першы злева).

На працягу 60 гадоў ЛДАК  забяспечвае аграномамі, заатэхнікамі, ветэрынарамі гаспадаркі не толькі нашага раёна, шчыруюць яго выпускнікі і за межамі вобласці. Каляджане практыкуюцца на жніўных палетках, убіраюць ураджай кармавых буракоў, на бульбяным кліне таксама ёсць дзе разгарнуцца, і ў яблыневым садзе, і на пчальніку.

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, магчымасць на практыцы ўдасканаліць атрыманыя веды – гарантыя таго, што спецыяліст з дыпломам у рэальных працоўных умовах не будзе адчуваць сябе разгубленым.
На МТФ «Каменка» будучыя заатэхнікі і ветэрынары спрабуюць свае сілы ў жывёлагадоўлі: займаюцца лячэннем БРЖ, право-дзяць ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы. Дапамагаюць спасцігаць азы жывёлагадоўчых навук выкладчыкі Мікалай Краўчук, Алена Казакевіч, Дзмітрый Пянткоўскі, Таццяна Парэйка, Юрый Палонскі, Уладзімір Павядайла.
Статак вучнёўскай фермы – 190 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 75 кароў. Сярэднясутачныя прывагі за кастрычнік –   852 грамы. За 10 месяцаў гэтага года надой ад каровы ў сярэднім склаў 6195 кілаграмаў. Пры гэтым уся прадукцыя атрымліваецца гатункам экстра.
Запатрабаваныя ў любым сельгаспрадпрыемстве кадры куюцца тут – у ЛДАКу.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *