Іх плод – караняплод. ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»

Механізатар Віктар Коршун.

ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» – гэта не толькі сэрвіс. Яшчэ і адзін з буйнейшых у раёне, калі за аснову браць плошчу зямельных угоддзяў, вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі. Малако, мяса, рапс, зерневыя ў асартыменце і іншая прадукцыя палёў.

Таварыства вы таксама знойдзеце ў спісе раённых вытворцаў салодкага кораня.  Накапалі некалькі больш за 6 тысяч тон цукровых буракоў. У ролі галоўнага і адзінага буракаўборшчыка выступіў Андрэй Юруць, які адразу па завяршэнні жніва адзін тып камбайна змяніў на другі.
Кожны на сваім месцы, аднак аднолькава добра працуюць на сэрвісаўскіх палетках механізатары Сяргей Вялічка, Віктар Коршун, Аляксандр Буйкевіч і шэраг іншых работнікаў палёў, фермаў, рамонтных і вытворчых майстэрняў.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *