Вазьміце «ЛВ» у новы год!

Кажуць, што ў новы год трэба браць з сабой толькі ўсё добрае. За перадсвяточнымі клопатамі не забудзьцеся падпісацца на сваю раёнку! «ЛВ» будзе прыносіць у ваш дом самыя свежыя навіны.
і самыя дакладныя факты, падорыць вам мноства цудоўных сустрэч і карысных парад, будзе вашым надзейным сябрам і дарадчыкам.

У наступную сераду, 29 лістапада, чакаем сваіх сяброў і тых, хто толькі хоча імі стаць, у гарадскім аддзяленні сувязі з 12 да 13 гадзін на Дзень падпісчыка «ЛВ». Для тых, хто аформіць падпісны абанемент на «ЛВ» на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года, падрыхтаваны сувеніры, у тым ліку фірменныя каляндарыкі.

Прыходзьце, выпісвайце, чытайце, заставайцеся з намі!

Шчыра ваш, «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *