Падробка. Затрыманы ляхавічанін з падробнай купюрай

23 лістапада раніцай ў Баранавіцкім аддзяленні банка міліцыя затрымала ляхавічаніна, 2001 года нараджэння. Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, ён прад’явіў да абмену купюру вартасцю 100 долараў ЗША, якая выклікала  ў супрацоўнікаў  банка сумненне ў сапраўднасці. І яны пацвердзіліся: спецыялісты ўстанавілі, што грашовы знак выраблены спосабам плоскага  афсетнага друку. Юнак патлумачыў: купюру знайшоў у 2015 го-дзе на вуліцы ў Ляхавічах і пра тое, што яна фальшывая, не ведаў. Аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 221 Крымінальнага кодэкса (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *