Ляхавіцкаму дзяржаўнаму аграрнаму каледжу 60

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, ветэраны, навучэнцы і выпускнікі ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа!
Прыміце сардэчныя віншаванні   з юбілеем!
Сёння ЛДАК – сучасная ўстанова адукацыі, якая дынамічна развіваецца, займае трывалае становішча ў рэгіёне па падрыхтоўцы кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці.
Паспяхова працуе высокакваліфікаваны выкладчыцкі калектыў, намаганнямі якога забяспечваецца якасны вучэбны працэс. Актыўная вытворчая і навуковая дзейнасць, удзел у наватарскіх праектах з’яўляюцца залогам прадукцыйнай працы ў інтарэсах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Асобныя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам установы.
Жадаем усім шчасця, дабрабыту, невычарпальнага энтузіязму, творчага натхнення, далейшых поспехаў на карысць роднай беларускай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт.                                     Раённы  Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *