Пераабуцца не забыліся? Сярод складнікаў бяспекі на дарогах няма другарадных. Іншы раз, здавалася б, ад дробязі залежыць жыццё ўдзельнікаў руху

Выкарыстана ілюстрацыя

Верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў на дарогах, якія маюць мокрае, абледзянелае, заснежанае пакрыццё, істотна ўзрастае. Пры няправільных дзеяннях у гэтых умовах аўтамабіль можа стаць некіруемым, таму ад вадзіцеля патрабуюцца не толькі навыкі, але і дбайная падрыхтоўка аўтамабіля.
У адпаведнасці з правіламі дарожнага руху, з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны эксплуатавацца з зімовымі шынамі.
Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і маркіруюцца знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакамі «М+S», «М&S», «М. S», «М S» ці «All seasons». Эксплуатацыя шын, на якіх адсутнічае даная маркіроўка, у названы перыяд часу забаронена. Вадзіцелі, якія парушылі вышэйназваныя патрабаванні, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні (арт. 18.22 ч. 5 КоАП Рэспублікі Беларусь).
З прыходам зімы трэба замяніць на аўтамабілі шчоткі, заліць у бачок абмывацеля незамярзаючую вадкасць. Не варта эканоміць на гэтых дробязях, таму што ў непагоду дробязяў не бывае.
Асаблівая ўвага да пешаходаў. Зіма дыктуе сваю моду. Абавязковым для тых, хто рухаецца па дарозе і знаходзіцца паблізу яе, з’яўляецца выкарыстанне святлоадбівальнікаў.
Патрабаванні да вадзіцеляў: быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць скорасныя рэжымы, бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў.
Мікалай Дылеўскі,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *