З узнагародай!

Шэраг работнікаў і ветэранаў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа атрымалі ўзнагароды за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё аграрнай адукацыі і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем установы.
Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны выкладчык Мікалай КРАЎЧУК, былы выкладчык Іван БІЗА;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна ТРАЦЦЯК, выкладчыца Ірына БУРВЕЛЬ.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны метадыст Святлана ТАРАСЕВІЧ, майстар вытворчага навучання Уладзімір АЛЯШКЕВІЧ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – загадчыца лабараторыі Наталля СТАНКЕВІЧ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК, кастэлянка Любоў АНТАНЮК.
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта і Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў судовай сістэме і ў сувязі з 50-годдзем узнагароджана старшыня суда Ляхавіцкага раёна Наталля БУДНІК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання раёна, актыўны ўдзел у грамадска значных мерапрыемствах і вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы работы з насельніцтвам узнагароджана начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла ПАЛТАРАК. Таксама Людміле Іванаўне аб’яўлена падзяка старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *