Спакойна, толькі спакойна. 2 снежня прафесійнае свята адзначаюць страхавыя работнікі

Страхаваць ці не страхаваць? Гэта, канешне, справа асабістая. Але з Белдзяржстрахам усё ж надзейней. Заключаны дагавор – гарантыя, што складаная жыццёвая сітуацыя і непрыемнасці, якія, пагадзіцеся, здараюцца ў самы нечаканы момант, не адбяруць шмат сіл у іх вырашэнні, а чалавек не застанецца адзін на адзін з праблемай.

Страхавыя агенты Людміла Трыбух, Алена Грыгарук, Валянціна Паляшчук, Тамара Алексіч.

«Адчуць асалоду ад спакою» прапануе прадстаўніцтва  Белдзяржстраху па Ляхавіцкім раёне. Замест таго, каб нервавацца і сварыцца, напрыклад, з суседзямі, якія затапілі кватэру, лепш забяспечыць сябе страхавым полісам. Не трэба хвалявацца, на якія сродкі купіць новы тэлефон або планшэт, калі сталі ахвярай крадзя- жу, – затраты кампенсуе Белдзяржстрах. Сёння ён прапануе   60 відаў добраахвотнага страхавання і 19 – абавязковага як для фізічных, так і для юрыдычных асоб. Штогод гэта буйнейшая страхавая кампанія імкнецца пашырыць спіс сваіх паслуг, арыентуючыся на патрэбы кліентаў. Можна, дарэчы, і на дамашніх любімцаў аформіць поліс. Асаблівая ўвага – бяспецы веласіпедыстаў. А з надыходам снежня і галаледзіцы не лішнім было б засцерагчыся ад няшчасных выпадкаў.
Галоўныя памочнікі, рухавікі страхавога працэсу, канешне, яго агенты, якія на сваіх 13 участках раёна (3 гарадскіх і 10 сельскіх) дапамагаюць людзям адчуваць упэўненасць у заўтрашнім дні – забяспечваюць страхаванне на тэрыторыі раёна. У гэтай справе без ведання псіхалогіі не абысціся: кожны страхавы выпадак патрабуе індывідуальнага падыходу. У ліку лепшых работнікаў – Людміла Трыбух і Валянціна Паляшчук. Больш за 18 гадоў працуе Тамара Алексіч. Навічок у страхавой справе Алена Грыгарук, але, дзякуючы ініцыятыўнасці і адказнасці, уменню знайсці агульную мову, дабілася   добрых вынікаў і заслужыла аўтарытэт калег.
Цікавяцца сённяшнімі здабыткамі ветэраны страхавой справы Анатолій Жарнак, Надзея Баўтко, Валянціна Лушкевіч, Святлана Кайгародава, Зінаіда Васілеўская, якім заўсёды ў радасць падказаць ці даць слушную параду маладзейшым калегам.
– 12 страхавых агентаў і 11 штатных супрацоўнікаў – сёння адзіны згуртаваны калектыў, што дорыць спакойнае жыццё сваім кліентам. Кожнае наша дасягненне – гэта, бясспрэчна, агульная заслуга высокакваліфікаваных спецыялістаў, добразычлівых і спагадлівых людзей, якія жывуць інтарэсамі сваіх землякоў, – сцвярджае дырэктар прадстаўніцтва Іна Шугаева.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *