Вылучэнне кандыдатаў пачнецца з 10 снежня

У Беларусі на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання ўтворана 18 111 выбарчых акруг. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК у спецыяльным раздзеле.

Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня 2017 па 8 студзеня 2018 года ўключна.
У Беларусі вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёю па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Згодна з заканадаўствам краіны, на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той, хто набраў большасць галасоў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *