«ЛВ» – газета сямейная. Зноў раёнка запрасіла сваіх падпісчыкаў на сустрэчу

Даніэль Байчык

Сустрэчы з падпісчыкамі раёнкі для «веснікаўцаў» заўсёды падзея чаканая. Абмен уражаннямі ад публікацый, тэмы, узятыя «на аловак», парады ад чытачоў і шчырыя пажаданні – гэта ўсё Дзень падпісчыка, які ў мінулую сераду ў гарадскім аддзеле паштовай сувязі ладзілі газетчыкі. І пачаўся ён прыемна і традыцыйна: першымі аформіць абанемент завіталі нашы верныя сябры Вольга Краўчанка і Марыя Мазура.
Вольга Афанасьеўна – чалавек вельмі спартыўны і нераўнадушны, з інтарэсам чытае ў газеце весткі пра спаборніцтвы, інфармацыю пра дасягненні землякоў, адным словам, пра ўсё, чым жыве раён, вобласць, краіна.
Марыя Іосіфаўна некалі працавала на кансервавым заводзе і была пазаштатным карэспандэнтам «ЛВ». Для яе кожны нумар «Весніка» пачынаецца з падборкі навін, надвор’я, фотаздымкаў. Марыя Мазура на Дзень падпісчыка прыехала спецыяльна з Русінавічаў. «ЛВ» для аграгараджанкі – газета сямейная, якую выпісваюць і чытаюць і яе дзеці.
Ганна Капцэвіч прызнаецца, што з раёнкай сябруе даўно і любіць яе ўсім сэрцам. Ніна Буднік сцвярджае, што ў «ЛВ» друкуюцца вельмі смачныя і ўдалыя кулінарныя рэцэпты.
Самым маленькім падпісчыкам на «Веснік» у той дзень стаў Даніэль Байчык. Яго шчырая ўсмешка і дзіцячая непасрэднасць не пакінулі раўнадушным нікога. Ён так прыгожа пазіраваў з газетай, што было відавочна: у раёнкі з’явіўся як мінімум яшчэ адзін сябар з перспектывай росту.
Усе, хто прыйшоў на Дзень падпісчыка, атры-малі ад рэдакцыі прызы і фірменныя каляндарыкі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Маргарыты КУХТА.

Марыя Мазура

Вольга Краўчанка

Вольга Байчык

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *